г.Минск, ул. Петра Глебки, 86

  • Версия для слабовидящих


1 верасня 1974 года школа прыняла сваіх першых вучняў. Гэты год запомніўся для навучэнцаў школы і іх бацькоў пахам свежай фарбы, толькі што пасаджанымі дрэўцамі і маладымі тварамі настаўнікаў, поўных творчых сіл і запалу. Першым дырэктарам школы стала Л.І. Герчык. Менавіта ў тыя гады фарміраваўся дружны педагагічны калектыў школы, ішло станаўленне прафесійнага майстэрства маладых настаўнікаў, якія разам са сваімі вучнямі дасягалі сваіх першых творчых вынікаў, атрымлівалі свае першыя перамогі на нялёгкім шляху ў Краіну ведаў.

У 1993 году рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сярэдняй школе № 132 г. Мінска былі адкрыты класы з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці іўрыту, яўрэйскай літаратуры, культуры і традыцый яўрэйскага народа.

У 1999 году была падпісана дамова паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Дзяржавай Ізраіль пра рэалізацыю адукацыйнай праграмы "Хэфцыба" для класаў з вывучэннем іўрыту. Асноўныя палажэнні праграмы былі ўзгоднены з адміністрацыяй Фрунзенскага раёна горада Мінска і Міністэрствам асветы Дзяржавы Ізраіль.

Сёння ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска” з'яўляецца не толькі адукацыйным, але і культурным цэнтрам зносін. У адпаведнасці з традыцыямі яўрэйскага народа ў школе праводзяцца нацыянальныя святы: яўрэйскі Новы год, свята ўраджаю – СукотХанука, свята дрэў  Тую бі шватПурым  карнавал, Песах, Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.

  

З 2022 года дырэктарам школы з’яўляецца Радкевіч Антон Барысавіч  чалавек несуцішнай энергіі, чалавек, які бачыць перспектывы развіцця нашай установы адукацыі, прыкладае ўсе намаганні для таго, каб стварыць пазітыўны імідж нашай школы, працягваючы лепшыя традыцыі, закладзеныя ў папярэднія гады (дырэктары ўстановы адукацыі Недасека Т.В. (з 1989 па 2005 год), Гарус А.І. (з 2005 па 2012 год), Брыч М.А. (з 2013 па 2022 год).

ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска” супрацоўнічае з сусветнай арганізацыяй ОРТ, міжнародным цэнтрам "Халакост", умацоўвае і развівае сувязі з Дзяржавай Ізраіль. Вучні школы актыўна ўдзельнічаюць і перамагаюць у розных міжнародных конкурсах, становяцца лаўрэатамі міжнароднага конкурсу па фізіцы ў Ізраілі (2008 г.), атрымоўваюць дыплом 1 ступені ў рэспубліканскім конкурсе па іўрыце ў 2012 годзе, Дыплом прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за актыўны ўдзел у дзейнасці па даследаванні тэмы "Халакост. Гісторыя і сучаснасць". У школе дзейнічае інтэлектуальны клуб "Што? Дзе? Калі?". Педагогі працуюць па створаных і ўзгодненых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праграмам па навучальных прадметах "Іўрыт" і "Яўрэйская літаратура" іх аўтарамі з'яўляюцца Айнбіндар Л. С.Журына М. А., – а таксама курс "Гісторыі яўрэйскага народа" Якубовіча П. УНастаўнікі бяруць удзел у семінарах, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі, культуры і спорту дзяржавы Ізраіль. Мы можам з гонарам прасачыць геаграфію гэтых паездак: Кіеў, Масква, Адэса, Іерусалім, Санкт-Пецярбург, Тракай.

Навучэнцы 10 класаў удзельнічаюць у міжнародных праектах, самы яркі з якіх Маса-Шарашым ("Карані"), дзеці вывучаюць гісторыю сваёй сям'і, яўрэйскай абшчыны горада Мінска ў міжнародным маштабе, у гістарычным ракурсе. У рамках гэтай праграмы навучэнцы наведалі Украіну, Літву, Польшчу, Ізраіль.

Школа па праве ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх ёсць дактары і кандыдаты навук, вядомыя спевакі і спартсмены. Шматлікія выпускнікі вучацца ва ўстановах вышэйшай адукацыі, займаюць годнае месца ў жыцці. Іх добрасумленная праца адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі.

Сучасную гісторыю нашай школы ствараць нам, настаўнікам, і будучым выпускнікам. Хочацца педагагічнаму і вучнёўскаму калектывы ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска” пажадаць натхненняновых поспехаў, здзяйсненняў, дасягненняў і перамог.

Поиск по сайту

Меню раздела

Наши новости

Для информирования: Перечень документов, предоставляемых в психолого-медико-педагогическую комиссию государственных центров коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

22.07.2026

Центр обучения по оказанию первой медицинской помощи Белорусского Красного Креста. СШ 150 -подведение итогов учебно-полевых сборов

05.06.2026

На базе СШ 132 строевая подготовка, сдача нормативов по одеванию противогаза, бег с противогазом и тактическая подготовка, физическая подготовка, строевая подготовка, возложение цветов на мемориале ШТАЛАГ-352

04.06.2026