г.Минск, ул. Петра Глебки, 86

  • Версия для слабовидящих

Архив новостей

18.12.2014

Юбилей ГУО СШ №132 - к юбилею

"Па старонках школьнага альбома…"

Пад такой назвай 12 снежня 2014 года ладзілася ўрачыстае святкаванне 40-гадовага юбілея ДУА «Сярэдняя школа №132 г.Мінска». Сярод ганаровых гасцей, якія прыйшлі павіншаваць настаўнікаў і вучняў установы адукацыі са святам, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска А.В.Мазуркевіч, 1-ы сакратар пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь А. Кейнан, старшыня Фрунзенскай раённай г. Мінска арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі Т. Л. Берасцевіч, прадстаўнік Сусветнага ОРТа Ф.І.Карзюк, рэктар МАІРА С.У. Сітнікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання В. М.Лукашонак, намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын, старшыня кіравання дабрачыннага фонду "Хэсед  рахамім", дырэктар амерыканскай кампаніі "ЭКСАДЭЛУ.Л.Чарніцкі.

Вельмі прыемна было ўсім прысутным на свяце прыгадваць, абмяркоўваць шчаслівыя, хвалюючыя моманты школьнага жыцця, гартаючы ўяўныя старонкі школьнага альбома, вітаць былых дырэктараў установы адукацыі Недасеку Т.В. (дырэктар школы з 1989 па 2005 год), Гарус А.І. (дырэктар школы з 2005 па 2012 год), настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы. З музычнымі нумарамі, гімнастычнымі эцюдамі, гумарыстычнымі вершамі і сцэнічнымі мініяцюрамі са школьнага жыцця выступалі вучні і настаўнікі школы, харэаграфічны ансамбль МГДДіМ “Апельсін” (мастацкі кіраўнік Т.Варушчанка).

40 гадоў  гэта досыць вялікі тэрмін, але многае засталося ў нашай памяці і стала гісторыяй.

1 верасня 1974 года школа прыняла сваіх першых вучняў. Гэты год запомніўся для навучэнцаў школы і іх бацькоў пахам свежай фарбы, толькі што пасаджанымі дрэўцамі і маладымі тварамі настаўнікаў, поўных творчых сіл і запалу. Першым дырэктарам школы стала Л.І. Герчык. Менавіта ў тыя гады фарміраваўся дружны педагагічны калектыў школы, ішло станаўленне прафесійнага майстэрства маладых настаўнікаў, якія разам са сваімі вучнямі дасягалі сваіх першых творчых вынікаў, атрымлівалі свае першыя перамогі на нялёгкім шляху ў Краіну ведаў.

У 1993 году рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сярэдняй школе № 132 г. Мінска былі адкрыты класы з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці іўрыту, яўрэйскай літаратуры, культуры і традыцый яўрэйскага народа.

У 1999 году была падпісана дамова паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Дзяржавай Ізраіль пра рэалізацыю адукацыйнай праграмы "Хэфцыба" для класаў з вывучэннем іўрыту. Асноўныя палажэнні праграмы былі ўзгоднены з адміністрацыяй Фрунзенскага раёна горада Мінска і Міністэрствам асветы Дзяржавы Ізраіль.

Сёння ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска” з'яўляецца не толькі адукацыйным, але і культурным цэнтрам зносін. У адпаведнасці з традыцыямі яўрэйскага народа ў школе праводзяцца нацыянальныя святы: яўрэйскі Новы год, свята ўраджаю – СукотХанука, свята дрэў  Тую бі шватПурым  карнавал, Песах, Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.

Час няўмольна бяжыць наперад, пакідаючы нам вынікі нашых поспехаў і адкрываючы новыя гарызонты, дорачы новыя магчымасці. Мы смела глядзім у будучыню, бачым перспектывы, імкнёмся да новых вяршыняў.

Вось ужо другі год мы плывём па хвалях школьнага жыцця, гісторыі пад чулым кіраўніцтвам новага дырэктараБрыч Марыны Аляксееўны  чалавека несуцішнай энергіі, чалавека, які бачыць перспектывы развіцця нашай установы адукацыі, прыкладае ўсе намаганні для таго, каб стварыць пазітыўны імідж нашай школы, працягваючы лепшыя традыцыі, закладзеныя ў папярэднія гады.

ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска” супрацоўнічае з сусветнай арганізацыяй ОРТ, міжнародным цэнтрам "Халакост", умацоўвае і развівае сувязі з Дзяржавай Ізраіль. Вучні школы актыўна ўдзельнічаюць і перамагаюць у розных міжнародных конкурсах, становяцца лаўрэатамі міжнароднага конкурсу па фізіцы ў Ізраілі (2008 г.), атрымоўваюць дыплом 1 ступені ў рэспубліканскім конкурсе па іўрыце ў 2012 годзе, Дыплом прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за актыўны ўдзел у дзейнасці па даследаванні тэмы "Халакост. Гісторыя і сучаснасць". У школе дзейнічае інтэлектуальны клуб "Што? Дзе? Калі?". Педагогі працуюць па створаных і ўзгодненых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праграмам па навучальных прадметах "Іўрыт" і "Яўрэйская літаратура" іх аўтарамі з'яўляюцца Айнбіндар Л. С.Журына М. А., – а таксама курс "Гісторыі яўрэйскага народа" Якубовіча П. УНастаўнікі бяруць удзел у семінарах, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі, культуры і спорту дзяржавы Ізраіль. Мы можам з гонарам прасачыць геаграфію гэтых паездак: Кіеў, Масква, Адэса, Іерусалім, Санкт-Пецярбург, Тракай.

Навучэнцы 10 класаў удзельнічаюць у міжнародных праектах, самы яркі з якіх Маса-Шарашым ("Карані"), дзеці вывучаюць гісторыю сваёй сям'і, яўрэйскай абшчыны горада Мінска ў міжнародным маштабе, у гістарычным ракурсе. У рамках гэтай праграмы навучэнцы наведалі Украіну, Літву, Польшчу, Ізраіль.

Школа па праве ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх ёсць дактары і кандыдаты навук, вядомыя спевакі і спартсмены. Шматлікія выпускнікі вучацца ва ўстановах вышэйшай адукацыі, займаюць годнае месца ў жыцці. Іх добрасумленная праца адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі.

Хутка пралятаюць школьныя гады. Пераўтварэнні і рэформы не абышлі бокам і школу. Сышлі ў мінулае чарнільныя ручкісшыткі з прамакаткамі, традыцыйная школьная форма… На змену ім прыйшлі інтэрактыўная дошка, электронныя падручнікі. У адукацыю эфектыўна ўкараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, мы з поспехам карыстаемся інтэрнэт-рэсурсамі.

А на школьным двары па-ранейшаму губляюць лісты клёны і каштаны. Гуляе па траве вецер. Гарэзна, але занадта хутка прабягаюць школьныя гады! Але дзяцінства назаўжды пакідае след на школьных прыступках.

Напісана яшчэ адна старонка школьнага жыцця. Перавернута чарговая старонка нашага альбома.

Сучасную гісторыю нашай школы ствараць нам, настаўнікам, і будучым выпускнікам. Яшчэ раз ад шчырайдушы хочацца павіншаваць педагагічны і вучнёўскі калектывы ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска” з юбілеем, пажадаць натхненняновых поспехаў, здзяўсненняў, дасягненняў і перамог.

Наталля Ерашэвіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Сярэдняя школа №132 г.Мінска”

Поиск по сайту

Меню раздела

Наши новости

Для информирования: Перечень документов, предоставляемых в психолого-медико-педагогическую комиссию государственных центров коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

22.07.2026

Центр обучения по оказанию первой медицинской помощи Белорусского Красного Креста. СШ 150 -подведение итогов учебно-полевых сборов

05.06.2026

На базе СШ 132 строевая подготовка, сдача нормативов по одеванию противогаза, бег с противогазом и тактическая подготовка, физическая подготовка, строевая подготовка, возложение цветов на мемориале ШТАЛАГ-352

04.06.2026